Ветэрану ваенных венгерскіх падзеяў з Давыд-Гарадка вярнулі ільготы на лекі

2013 2013-07-05T10:29:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/marejka-veteran.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міхаіл Марэйка ўдзельнічаў у баявых дзеяннях у Венгрыі ў 1956 годзе. Згодна Пастанове Савета міністраў СССР, яму было выдадзена пасведчанне ўдзельніка вайны, што давала яму права на бясплатныя лекі. М. Марэйка карыстаўся гэтым, пакуль медыкі Давід-Гарадка і Столінскай раённай бальніцы перасталі  выпісваць ільготныя рэцэпты.

Марэйка звярнуўся ў пракуратуру і суд Столінскага раёна. Суд стаў на бок медыкаў. Прыйшлося пісаць касацыйную скаргу, і справа была накіравана ў суд Столінскага раёна на новы разгляд, новаму складу суда Па новаму рашэнню суда бальніца павінна выплаціць Марэйка больш 400 тысяч рублёў, патрачаных на лекі, і ў далейшым аднавіць выдачу ільготных рэцэптаў.

Па словах праваабаронцы Уладзіміра Малея, калі Марэйку пасылалі ў зону баявых дзеяннях, не пыталі яго згоды, цяпер не справа медыкаў пытаць, дзе ваяваў, што рабіў і самавольна выносіць рашэнне.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international