Марэк Мігальскі накіраваў у Еўракамісію запыт па справе Гайдукова

2013 2013-07-05T10:15:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Еўрадэпутат Марэк Мігальскі накіраваў запыт ў Еўрапейскую камісію адносна прысуда Андрэю Гайдукову, якога Віцебскі суд прысудзіў да 1 года і 6 месяцаў зняволення за спробу навязаць кантакт з замежнай спецслужбай.

У сваім запыце еўрадэпутат Марэк Мігальскі звяртае ўвагу на тое, што працэс супраць Гайдукова праходзіў у закрытым рэжыме:

- Я скіраваў у Еўрапейскую камісію запыт, спадзяюся гэта пашырыць інфармацыю пра тое, што адбываецца ў Беларусі. Нягледзячы на тое, што спрабуе казаць у сваім дакладзе Палецкіс, сітуацыя з правамі чалавека не паляпшаецца, а пагаршаецца. Гэтая справа лепшы доказ гэтага.

Яго прызналі вінаватым у спробе ўстанаўлення кантактаў з супрацоўнікам замежнай спецслужбы без прыкметаў здрады дзяржаве.

23-хгадовы Андрэй Гайдукоў, аператар наваполацкага НПЗ “Нафтан”, лідар незарэгістраванага грамадскага аб’яднання “Саюз маладых інтэлектуалаў”, быў затрыманы 8 лістапада 2012 г.

Па версіі следства – “у момант закладкі тайніка з цікавячымі замежныя спецслужбы звесткамі”.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international