Мікалай Статкевіч высока цэніць маладых палітвязняў

2013 2013-07-05T10:08:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Мікалай Статкевіч высока цэніць тых маладых палітычных вязняў, што зараз знаходзяцца за кратамі.

Пра гэта ён паведаміў сваёй жонцы Марыне Адамовіч у час апошняга двухгадзіннага спаткання ў Магілёўскай турме.

Былы кандыдат у прэзідэнты лічыць гэтых людзей патэнцыйнымі новымі лідарамі.

Марына Адамовіч:

- Ён нават пажартаваў, сказаў, што нехта ва ўладзе, мабыць, прыхільнік дэмакратычнай апазіцыі і, гледзячы на раздрай унутры яе, вырашыў правесці своеасаблівы кастынг, каб людзі маглі выбіраць. Параўноваць і выбіраць. Абсалютна ўпэўнена, што з гэтых людзей могуць вырасці моцныя, цудоўныя лідары.

Паводле правабаронцаў, у беларускіх турмах па палітычных матывах знаходзіцца 12 чалавек. Сярод іх, сябры “Маладога Фронту” Зміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў, анархісты Ігар Аліневіч і Мікалай Дзядок ды іншыя.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international