У Рэчыцы міліцыя перапісала асабістыя звесткі незалежных журналістаў

2013 2013-07-05T10:01:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

2 ліпеня ў Рэчыцы на сходзе прадпрымальнікаў рынку “Славянскі” міліцыя высвятляла, на якой падставе незалежная журналістка, сябра БАЖ Ларыса Шчыракова праводзіць відэаздымкі.

Капітан міліцыі Дзмітрый Свірыдзенка запатрабаваў пасведчанне. Ларыса Шчыракова паказала пасведчанне сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”. Капітан перапісаў у блакнот усе звесткі.

Праз некаторы час у мінскім офісе ГА “БАЖ” раздаўся тэлефонны званок з Рэчыцы. Міліцыя спраўджвала, ці з’яўляецца Ларыса Шчыракова сябрай арганізацыі.

Правяраў дакументы Дзмітрый Свірыдзенка і ў старшыні Гомельскай арганізацыі ГА “БАЖ” Анатоля Гатоўчыца.

На сходзе прадпрымальнікі рынка “Славянскі” вырашалі, працягваць надалей страйк у сувязі з увядзеннем Тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюзу Беларусі Казахстана і Расіі  на тавары лёгкай прамысловасці альбо сплаціць падаткі і ў ліпені працаваць. Прадпрымальнікі вырашылі таксама стварыць сваё акцыянернае таварыства, каб удзельнічаць у аўкцыёне пры магчымым продажы рынка іншаму ўласніку.

Міліцыя папярэдзіла ўдзельнікаў сходу, што ў Кодэксе адміністрацыйных прапапарушэнняў ёсьць артыкул адказнасці за несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы. Сход міліцыянты не разганялі і нікога не затрымлівалі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international