Затрыманні нацыянал-бальшавікоў у Менску

2013 2013-07-05T08:57:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/xodeeiwkxla.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Менску 2 ліпеня былі затрыманыя актывісты нацыянал-бальшавіцкага руху Зміцер Паліенка, Аляксандр Палякоў і Дзяніс Гаўрыкаў. Супрацоўнікі міліцыі паведамілі, што яны падазраюцца ў рабаванні, аднак калі актывістаў адвезлі ў  Кастрычніцкі РУУС, на іх былі складзеныя пратаколы па артыкуле 17.1 КаАП РБ за нібыта нецэнзурную лаянку ў грамадскім месцы.  Палякоў пасля складання пратакола быў адпушчаны, бо з'яўляецца непаўналетнім. Астатніх 4 ліпеня асудзілі на 2 сутак арышту, якія маладзёны ўжо адседзелі ў чаканні суду.

Гэта ўжо не першы выпадак прэвентыўнага затрымання нацыянал-бальшавікоў перад дзяржаўнымі святамі і візітам кіраўнікоў замежных дзяржаў. Мабыць, такім немудрагелістым чынам улады спрабуюць засцерагчы сябе на час правядзення святаў з нагоды дня незалежнасці, паведамляюць нацболы ў сацыяльніх сетках.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international