FIDH выказвае занепакоенасць з нагоды прысуду Андрэю Гайдукову

2013 2013-07-04T18:40:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

FIDH выказвае занепакоенасць з нагоды прысуду, вынесенага ў дачыненні да 23-гадовага моладзевага актывіста Андрэя Гайдукова, які 1 ліпеня 2013 г. быў прысуджаны да 1,5 года пазбаўлення волі за спробу “усталявання супрацоўніцтва са спецслужбамі замежнай дзяржавы” (артыкул 14, частка 1 і артыкул 356.1 Крымінальнага кодэкса Беларусі).

З самага пачатку гэтая справа суправаджалася некалькімі трывожнымі і нават незаконнымі элементамі, у тым ліку адсутнасцю празрыстасці ў дачыненні да метадаў расследавання, парушэннем права сп. Гайдукова на абарону (шляхам абмежавання яго сустрэчаў з адвакатам), неапраўданым перакваліфікаваннем абвінавачвання супраць сп. Гайдукова напярэдадні судовага разбіральніцтва, а таксама заангажаванасцю КДБ у дадзены працэс.

Злачынства, у здзяйсненні якога абвінавачваўся Андрэй Гайдукоў, не адносіцца да катэгорыі грамадска небяспечных; аднак з лістапада 2012 года ён быў пазбаўлены волі ў адпаведнасці з артыкулам 356 (“здрада дзяржаве ў форме шпіянажу”), нягледзячы на тое, што гэтае абвінавачанне было пазней знятае.

Новыя абвінавачванні не апраўдваюць правядзенне суда за зачыненымі дзвярыма.

У сувязі з працэсуальнымі парушэннямі і палітычна матываваным характарам ​​судовага працэсу, FIDH просіць перагледзець прысуд у адпаведнасці з законам, Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і міжнароднымі нормамі, якія тычацца права на абарону і на справядлівае і празрыстае судовае разбіральніцтва.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international