Брэст: да апублікавання пастановы прадпрымальнікі не маюць магчымасці працаваць легальна

2013 2013-07-04T16:58:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/salig-strajk-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Большасць гандлёвых месцаў на рынках Брэста - “Юбілейны”, “ЦУМ”, “Лагуна”, “Варшаўскі” – па-ранейшаму зачыненыя, бо ў гандляроў няма ўпэўненасці, што пасля 1 ліпеня яны не будуць пакараныя за тое, што іх праца не адпавядае тэхнічнаму рэгламенту Мытнага саюзу.

Як паведамілі ў брэсцкім прадстаўніцтве РГА “Перспектыва”, калі спачатку прадпрымальнікі падтрымалі папераджальны страйк, што адбываўся ў Беларусі, дык зараз проста не маюць магчымасці працаваць легальна, бо тэхнічны рэгламент, які тычыцца прадукцыі лёгкай прамысловасці, абавязвае гандляроў мець дакументы, што падцвярджаюць якасць тавару. “Такіх дакументаў мы не маем і таму як мы можам працаваць, парушаючы закон? - распавялі прадпрымальнікі. - Атрымліваецца, што па закону мы не можам ажыццяўляць сваю дзейнасць, пакуль не будзе надрукавана афіцыйная пастанова пра тое, што ўвядзенне дадатковай сертыфікацыі тавара адкладзена”.

Пры гэтым у РГА”Перспектыва” заявілі, што зараз на рынках Брэста не працуюць каля 70% прадпрымальнікаў. Астатнім яны не замінаюць гандляваць, але папярэджваюць, што на цяперашні час гэта можа быць ўспрынята кантралюючымі структурамі як парушэнне заканадаўства.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international