Васьмігадовы Максім памёр у роднай вёсцы Лунна, не атрымаўшы медычнай дапамогі

2007 2007-03-27T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Васьмігадовы Максім Якубеня памёр у роднай вёсцы Лунна Мастоўскага раёну Гродзенскай вобласці, не патрапіўшы ні ў мясцовую бальніцу — яе ліквідавалі, ні ў амбулаторыю — у нядзелю яна не працуе.

Бліжэйшая лякарня знаходзіцца ў 25 кіламетрах. “Хуткая” адтуль едзе каля гадзіны. Са слоў бацькі Максіма Юрыя Якубені, хлопчык зьбіраўся ехаць на аўтобусе з бабуляй, але раптам перад аўтобусам упаў. Яго занеслі ў аўтобус і адвезьлі ў Лунна. Аднак мясцовая амбулаторыя была зачыненая, паколькі быў выхадны дзень. Людзі папрасілі кіроўцу, каб ён падвёз хлопчыка да мясцовых урачоў дахаты. Аднак было позна. Пасля анатаміраваньня стала вядома, што у Максіма здарыўся разрыў галаўнога мозгу. Пра гэта паведамляе сайт hrodna. by

У 2005 годзе вёска Лунна стала “аграгарадком”. Але яшчэ ў 2003 годзе Мастоўскі райвыканкам запланаваў рэарганізацыю бальніцы ў Лунна на 25 коек у амбулаторыю. Жыхары не пагадзіліся з яе закрыццём і накіравалі ў райвыканкам больш за тысячу подпісаў. Тады бальніцу захавалі.

У 2004 годзе яе закрылі на рамонт. І да пачатку мая 2006-га яна працавала як стацыянар на 10 коек. Пасля зноў пачаліся размовы пра закрыццё. Вяскоўцы зноў сталі дасылаць лісты: у прэсу, Міністэрства аховы здароўя, адміністрацыю прэзідэнта. Але ў жніўні мінулага года райвыканкам вырашыў бальніцу ліквідаваць. Засталася толькі амбулаторыя. Вось такія сацыяльныя стандарты ў аграгарадках

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international