Адзіночны пікет у Магілёве: затрыманне і выклік у міліцыю

2013 2013-07-04T14:38:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zatrymannie.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіст  Аб’яднанай грамадзянскай партыі з Магілёва Мікалай Гладышаў, які 4 ліпеня ладзіў пікет у знак пратэсту супраць разьмяшчэння расійскай авіябазы ў Беларусі, быў затрыманы супрацоўнікамі мясцовага РАУСа. Праз пэўны час яго адпусцілі і папярэдзілі, каб ён прыйшоў у міліцыю 8 ліпеня для далейшага разьбіральніцтва. 

Як паведаміў "Вясне"  магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель, на актывіста АГП быў складзены пратакол апытання.

Мікалай Гладышаў пікетаваў каля будынку  Магілёўскага гарвыканкама, трымаючы плакат «Не — расійскім авіябазам на зямлі Беларусі».

Такім чынам ён вырашыў выказаць сваю нязгоду з плянамі ўладаў размясціць у краіне расійскую авіябазу. 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international