Гомель: праваабаронцы дапамагаюць рыхтаваць скаргу ў Камітэт ААН па справе асуджанага да смяротнага пакарання

2013 2013-07-03T15:09:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smiarotnae1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронца Леанід Судаленка сустрэўся з маці асуджанага да вышэйшай меры пакарання гамяльчаніна Аляксандра Грунова. Абмяркоўвалася пытанне вычарпання ўсіх эфектыўных сродкаў прававой абароны ўнутры краіны для падачы індывідуальнай скаргі ў Камітэт па правах чалавека ААН. Сустрэча адбылася ў межах кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання".                                                                                                  
- Мы не даем ацэнак крымінальнаму злачынству, якім бы яно па сваёй жорсткасці ні было. Мы выступаем супраць смяротнага пакарання і далучэнне нашай краіны да агульнаеўрапейскіх каштоўнасцяў. У ходзе сустрэчы з маці смяротніка - Вольгай Груновай дасягнутая дамоўленасць аб падачы скаргі ў Камітэт па правах чалавека ААН, - заявіў Судаленка.
На дадзены момант Беларусь засталася адзінай краінай у Еўропе, дзе выносяцца і прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды. Пасля адмены смяротнага пакарання Узбекістанам з  2008 году наша краіна засталася апошняй з дзяржаваў на постсавецкай прасторы, якая прымяняе дадзены від пакарання. 

 

http://gomelspring.org/

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international