Суд над моладзевым актывістам В. Мацкевічам перанесены на невядомы тэрмін

2007 2007-03-27T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

26 сакавіка ў судзе Бабруйску высьветлілася, што пратакол затрыманьня аднаго зь лідэраў незарэгістраванай арганізацыі Маладога Фронту” Валеры Мацкевіча складзены з памылкамі.

Справу аб дробным хуліганстве накіравалі на дапрацоўку.

В. Мацкевіча затрымалі 23 сакавіка ў 16.00, калі ён пераходзіў дарогу каля свайго дому. У гэты дзень хлопец мусіў здаваць іспыт у інстытуце. Мацкевіч распавядае, што чакаў затрыманьня, але думаў, што гэта адбудзецца ўжо пасьля іспыту. Міліцыянты прад’явілі абвінавачваньне ў пераходзе дарогі ў неналежным месцы і прапанавалі прайсьці ў пастарунак. Там ахоўнікі правапарадку ўдакладнілі, што, акрамя парушэньня правілаў дарожнага руху, маладафронтавец яшчэ лаяўся матам, і абвінавацілі яго ў дробным хуліганстве. Праз дваццаць хвілінаў яны паехалі на прыпынак, які знаходзіўся каля пераходу і знайшлі двух сьведкаў. Мацкевіч кажа, што пры ягоным затрыманьні людзей на прыпынку не было.

Да суду Мацкевіч знаходзіўся ў пастарунку. У панядзелак на першым слуханьні хлопец не прызнаў сваёй віны, сказаў, што справа поўнасьцю палітычная і сфабрыкаваная.

Мацкевіч кажа, што на наступным паседжаньні сьведкамі зь ягонага боку выступяць бацькі. Прыпынак добра праглядаецца з вакна бацькоўскай кватэры, і яны бачылі, што на прыпынку і побач зь ім не было людзей.

Разам з тым, маладафронтавец не спадзяецца на станоўчае рашэньне ягонай справы. Бо тады атрымаецца, што трое сутак ён прасядзеў проста так, паведамляе Радыё Рацыя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства