Бярозаўскія і івацэвіцкія прадпрымальнікі падтрымалі працяг страйку

2013 2013-07-02T17:38:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/biaroza-strajk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бярозаўскія і івацэвіцкія прадпрымальнікі падтрымалі страйк 1-2-га ліпеня. Акрамя некалькі ралетаў, большасць былі зачынены на рынках Бярозы і Івацэвічаў.

Бярозаўскія прадпрымальнікі паведамілі, што накіроўвалі двух прадстаўнікоў у райвыканкам, якія сустракаліся з намеснікам старшыні райвыканкама па эканоміцы Данутай Гардзейчык. Яна таксама пагадзілася, што рашэнне па тэхрэгламенту для дробных прадпрымальнікаў памылковае. Параіла ісці працаваць па-старому. Яна выказала спадзяванне, што такое рашэнне будзе перагледжана і што яно лепш падыходзіць для буйнога гандлю.

Як стала вядома ад старшыні рэспубліканскага савета прадпрымальнікаў Анатолія Змітровіча, прадпрымальнікі могуць працаваць па-ранейшаму. Яны атрымалі перадышку на год. Чакаецца што за год пытанне вырашыцца на карысць дробнага бізнэсу.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international