Рэчыца: прадпрымальнікі плануюць накіраваць пратэст у парламент

2013 2013-07-02T16:49:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rechica-rynok-800.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рэчыцкія прадпрымальнікі вырашылі накіраваць пратэст у беларускі парламент у сувязі з тэхрэгламентам Мытнага саюза. Раніцай 2 ліпеня ІП Рэчыцы планавалі правесці бестэрміновы страйк: прыйсці на працу, але не адчыняць свае гандлёвыя кропкі.

–Яшчэ ў нядзелю мы вырашылі не працаваць з аўторка, калі сітуацыя не зменіцца, – кажа прадпрымальнік Алег Шабетнік. – Але сёння мы вырашылі заплаціць падаткі і направіць пратэст нашым уладам. Паколькі Расія не спяшаецца выконваць пагадненне, то нашаму ўраду трэба на гэта ўказаць, каб прыпыніць дадзенае пагадненне, а не здзеквацца са сваіх прадпрымальнікаў. Калі адказ нас не задаволіць, мы будзем праводзіць бестэрміновы страйк з 1 жніўня гэтага года.

Фота з сайта bsdp.org

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international