Барысаў: супрацьстаянне паміж уладамі і жыхарамі

2013 2013-07-02T16:45:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milavidy-lesapaval.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З лютага гэтага года цягнецца супрацьстаянне паміж Барысаўскім райвыканкамам і жыхарамі былога ваеннага гарадка, цяпер гарадскога мікрараёна Печы. Тут без грамадскага абмеркавання высеклі дрэвы пад будаўніцтва крамы і піцэрыі.
Толькі ў чэрвені, калі пляцоўка пад забудову ўжо была гатовая, выканкам абвясціў грамадскае абмеркаванне плана будаўніцтва піцэрыі і крамы. Жыхары звярнуліся ў Мінскі аблвыканкам з просьбай захаваць асяроддзе пражывання ў прымальным для нармальнага жыцця выглядзе.
Пры гэтым на праведзеным у траўні гэтага года сходзе жыхароў Печаў прадстаўнікі мясцовых уладаў адназначна заявілі аб тым, што будаўніцтва - справа вырашаная. Дэпутат ПП НС ад Барысаўскага раёна Віктар Гумінскі, да якога за дапамогай звярталіся яго выбаршчыкі з Печаў, заняў пазіцыю выканкама і выказаўся ў тым духу, што жыхары не разумеюць выгады будаўніцтва.
Сітуацыю пракаментаваў праваабаронца Алег Мацкевіч: «Мяркуючы па тым, у якой танальнасьці выказваюцца прадстаўнікі ўлады, спадзяванняў на тое, што меркаванне пераважнай большасці жыхароў Печаў будзе ўлічана пры будаўніцтве аб'ектаў (піцэрыя і крама), мала. Зрэшты, гэта і не дзіўна. Улада паважае свой народ настолькі, наколькі народ гэтага патрабуе ў адносінах да сябе. Я кажу пра тое, што свае правы неабходна адстойваць. Вынік супрацьстаяння напрамую залежыць ад актыўнасці жыхароў мястэчка».
Пакуль градус актыўнасці ў жыхароў не змяншаецца. Яны прынялі ўдзел у грамадскім абмеркаванні забудовы, паслалі ў выканкам свае прапановы. Цяпер чакаюць адказу з Мінаблвыканкама і рэакцыі на свае прапановы ад мясцовых уладаў.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international