Назіральнікі працягваюць маніторынг адміністратыўных працэсаў

2013 2013-07-02T14:29:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudovaja_zala.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Група назіральнікаў 1 ліпеня правяла маніторынг дзесяці звычайных судовых паседжанняў па справах аб адміністратыўных правапарушэннях. Суды праводзіліся у судзе Кастрычніцкага раёна г. Менску у працэсах па дачыненні да Каменюка С.С, Маркавай Е.В., Гладзько М.В. , Апановіча В.В., Баклая К.А., Махнача А.С., Барцэвіча К.Г., Кудзіна В. А, Уладзько А. У. і  Аліева.

Пад час маніторынгу назіральнікі зазначылі пэўныя  парушэнні. Так,  на адным з адміністратыўных  працэсаў (суддзя Лапко Максім),  дзе разглядалася справа з удзелам грамадзяніна Кітая, суддзя адмовіў у прысутнасці трэціх асоб, без тлумачэння  прычыны, чым парушыў арт. 114 Канстытуцыі РБ  “Разбор спраў ва ўсіх судах адкрыты”.

Пад час разгляду спраў у дачыненні да 9 грамадзян  суддзя Чайко Кацярына не прадставілася у слуханні, а сам працэс, у сярэднім, доўжыўся каля 1,5 хвіліны. Таксама вышэйназваная суддзя дазваляла сабе надаваць акрас і уласную ацэнку здейсненаму правапарушальнікамі. Інфармацыя пра адміністратыўныя працэсы адсутнічала на інфармацыйных стэндах судоў.

Ні ў адным з працэсаў не былі зачытаныя правы і абавязкі абвінавачаных, не зачытвалі таксама пісьмовыя матэрыялы справы, дэ-факта праводзілі скарочаны парадак судовага пасяджэння (без тлумачэння працэдуры і наступстваў гэтага), не зачытвалі пастанову аб адміністратыўным правапарушэнні, а толькі прымалі рашэнне пра санкцыю на месцы; не тлумачылі працэдуру абскарджання пастаноў. Таксама ў нібыта адкрытым судовым пасяджэнні не былі агучаны артыкулы Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, па якіх прыцягваюцца грамадзяне. Ні ў адным з працэсаў не прысутнічалі сведкі з боку абвінавачвання (супрацоўнікі міліцыі).

Усе заўвагі да працэсуальных працэдур назіральнікі пазначылі у кніге скаргаў і прапаноў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international