Гродзенскі абласны суд знайшоў парушэнні ў дзеяннях суддзі па справе Belarus Press Photo

2013 2013-07-02T10:14:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Але адмовіўся распачынаць супраць Аляксандра Давыдава дысцыплінарную вытворчасць.

У красавіку суддзя Ашмянскага раёна адмовіўся дапусціць сябраў ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” і РПГА “Беларускі хельсінкскі камітэт” у якасці прадстаўнікоў грамадскасці ў працэс аб прызнанні альбомаў “Прэс-фота Беларусі 2011” экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Прадстаўнікі ГА “БАЖ” і РПГА “БХК” мелі намер бараніць арганізатараў фотаконкурсу і выказаць у працэсе пазіцыю сваіх грамадскіх аб’яднанняў, што прадугледжана беларускім заканадаўствам.

У адказ на адмову суддзі ГА “БАЖ” звярнулася ў Гродзенскі абласны суд з патрабаваннем прызнаць вынікі суда неправамоцнымі, а суддзюАляксандра Давыдава прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасці.

У адказе, датаваным 28 чэрвеня, Гродзенскі абласны суд прызнаўпарушэнні з боку суддзі Аляксандра Давыдава і паведаміў ГА “БАЖ”, што ў сувязі з дапушчанымі парушэннямі на адрас старшыні суда ў Ашмянах накіраваны ліст з указаннем прадухіліць падобныя выпадкі.

Разам з тым старшыня Гродзенскага абласнога суда Аляксандр Грынкевіч вырашыў не прыцягваць Аляксандра Давыдава да дысцыплінарнай адказнасці "з улікам ранейшага яго добрасумленнага стаўлення да выканання службовых абавязкаў".

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства