Брэст: грамадскасць хоча ведаць, як дэпутаты вядуць прыём выбаршчыкаў

2013 2013-07-01T18:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vuek-uladzimir-brest.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Вуек

Старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Вуек

Усім 40 дэпутатам Брэсцкага гарадскога Савету накіраваны зварот, у якім выказваецца просьба паведаміць, якім чынам народныя абраннікі ажыццяўляюць прыём грамадзян.  

Як паведаміў адзін з ініцыятараў звароту Уладзімір Вуек, такім чынам актывісты хочуць дапамагчы выбаршчыкам трапіць да дэпутатаў, каб вырашыць праблемы, што ўзнікаюць на тэрыторыі канкрэтнай выбарчай акругі. У сваім звароце прадстаўнікі грамадскасці нагадваюць пра артыкул 18 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб статусе дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў”, згодна з якім дэпутаты абавязаны весці прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў і юрыдычных асоб. 

Паводле словаў Уладзіміра Вуека, з дапамогай такога звароту брэсцкія актывісты спрабуюць таксама даведацца ад дэпутатаў, з якімі тэмамі да іх часцей за ўсё звяртаюцца выбаршчыкі, якія праблемы застаюцца нявырашанымі і што трэба рабіць, каб на тое ці іншае пытанне можна было знайсці адказ, які б задаволіў інтарэсы грамадзян.            

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international