Баранавічы: афіцыйная газета праз суд адкажа за запрашэнне на Мілавідскі фэст

2013 2013-07-01T16:40:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bitva-milavidy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскі актывіст Віктар Сырыца падаў на афіцыйную газету “Наш край” зыск у суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы у сувязі з публікацыяй 30 траўня 2013 года аб’явы з запрашэннем на Мілавідскі фэст: “2 чэрвеня 12.30 ў вёсцы Мілавіды (каля гістарычных помнікаў Мілавідскай бітвы 1863 года) адбудзецца святочнае мерапрыемства, прысвечанае 150-м угодкам бітвы пад Мілавідамі”.

 – Ведаючы пра гэтае афіцыйнае мерапрыемства, я замовіў аўтобус і арганізаваў 2 чэрвеня паездку аматараў гісторыі на анансаванае культурніцкае мерапрыемства. Мы прыехалі 2 чэрвеня ў 12.30 да Мілавідскіх помнікаў, але там нікога не было. Пачакаўшы 30 хвілін, мы ўсклалі кветкі і вянкі да помнікаў у гонар паўстанцаў 1863 года і заспявалі “Магутны Божа”. Сведкамі таго, што ўрачыстага свята ў гонар 150-х угодкаў Мілавідскай бітвы не было, сталі супрацоўнікі ДАІ, якія былі непадалёку ад помнікаў. Затым мы пакінулі Мілавідскае поле, склаўшы пры гэтым Акт ад 02.06.2013 года аб тым, што запланаванае мерапрыемства не адбылося, – адзначыў Віктар Сырыца.

Далей у зыскавай заяве паведамляецца, што 12 чэрвеня Віктар Сырыца быў выкліканы ў Баранавіцкі РАУС на падпісанне адміністрацыйнага пратакола, па якому ён абвінавачваўся ў парушэнні арт. 23.34 КаАП – арганізацыя і правядзенне 2 чэрвеня несанкцыянаванага масавага мерапрыемства ў памяць касінераў 1863 года.

З пратаколам Віктар Сырыца катэгарычна не пагадзіўся, таму і падаў зыскаую заяву на афіцыйную газету “Наш край” ў суд, бо лічыць сябе не арганізатарам несанкцыянаванай масавай акцыі, а толькі ўдзельнікам святочнага мерапрыемства, анансаванага афіцыйнай газетай Баранавіцкага райвыканкама “Наш край”.

У сваёй заяве ён просіць суд абавязаць рэдакцыю газеты “Наш край” папрасіць прабачэння ў сваіх чытачоў за падман грамадзянаў горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна і спагнаць з газеты панесеныя страты, звязаныя з арэндай аўтобуса ў памеры 2 млн. 300 тыс. рублёў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international