На Васіля Парфянкова зноў завялі крымінальную справу

2013 2013-07-01T09:24:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Супраць былога палітзняволенага Васіля Парфянкова зноў заведзена крымінальная справа за парушэнне ўмоваў прафілактычнага нагляду.

За ўдзел у Плошчы 2010 года быў прысуджаны да 4 гадоў зняволення, аднак памілаваны і выпушчаны на волю. Пасля гэтага неўзабаве пастаўлены на прафілактычны ўлік.

За яго парушэнне ў 2012 годзе зноў асуджаны на 6 месяцаў арышту. І вось новая крымінальная справа па таму ж абвінавачванню.

Па словах Васіля Парфянкова, следчы ў Першамайскім РУУС Менска спрабаваў яго дапытаць. Аднак Парфянкоў адмовіўся даваць паказанні без адваката:

- Ён мне сказаў: “Можаш быць вольны, я цябе яшчэ буду выклікаць, буду апытваць тваіх бацькоў”. У мяне толькі два парушэнні, на што ён мне адказаў, што два парушэнні – гэта ўжо сістэма, таму інспектар вырашыў перадаць справу ў следчы аддзел Першамайскага РАУС. Можа на наступным тыдні будуць выклікаць. Мой участковы інспектар неаднаразова мне казаў, што амаль кожную планёрку ў РАУСе, начальнік пытаецца: “Як там твой палітычны, што ён там робіць?”. 

Па словах Парфянкова, парушэнні ўмоваў нагляду, за якія ён быў пакараны штрафам, былі дробныя - за спазненне. Пасля 20 гадзінаў ён павінен быць дома, але спазніўся.

Аднак, як кажа Парфянкоў, нават па законе двух парушэнняў недастаткова для ўзбуджэння крымінальнай справы. Як мінімум, трэба тры падобных адміністрацыйных спагнання. Таму падобны ціск палітычны актывіст называе неабгрунтаваным і незразумелым.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international