Смалявічы: абвешчаны грамадскія слуханні па Кітайска-беларускім тэхнапарку

2013 2013-06-30T21:23:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smaliavichy-park.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У пятніцу, 28 чэрвеня, на сайце Смалявіцкага райвыканкама з’явілася інфармацыя аб правядзенні грамадскага абмеркавання праекта «Дэталёвы план тэрыторыі першачарговага асваення Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку».
Абвешчаныя слуханні, вядома, вельмі нядрэнна: улады хочуць пачуць голас народа. Усім зацікаўленым асобам на працягу пятнаццаці дзён - з 9 да 23 ліпеня гэтага года - прапануецца накіроўваць пісьмовыя заўвагі «у тым ліку аб найбольш рацыянальных спосабах рэалізацыі праекта». Грамадзянам таксама нагадваюць, што яны «маюць права праводзіць прафесійную незалежную экспертызу выстаўленага на грамадскае абмеркаванне праекта, вынікі якой накіроўваюцца ў орган дзяржаўнай экспертызы». Праект абяцаюць размясціць на сайце выканкаму 9 ліпеня.
Нагадаем, намер размясціць у Смалявіцкім раёне Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк сустрэла непрыманне мясцовых жыхароў і шматлікіх дачнікаў. У чэрвені мінулага года праціўнікі парку нават спрабавалі правесці рэферэндум і звярталіся ў Смалявіцкі райвыканкам. Рэферэндум Смалявіцкай вертыкаллю быў забаронены. І вось цяпер жыхарам раёна і дачнікам прадастаўляюць магчымасць выказацца. Праўда, наколькі меркаванне народа будзе ўлічана, застаецца толькі здагадвацца.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international