Мілінкевіч атрымаў траўмы, праходзіць курс рэабілітацыі

2007 2007-03-27T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Учора Аляксандр Мілінкевіч прайшоў мэдычны агляд. Палітык меў пашкоджаньні на левай руцэ і адчуваў болі ў сьпіне, у вобласьці хрыбта. Траўмы ён атрымаў 25 Сакавіка пры супрацьстаяньні зь міліцыянтамі. Ён узначальваў адну з групаў маніфэстантаў, што выйшлі на сьвяткаваньне Дня Волі. Мілінкевіч у атачэньні групы найбліжэйшых паплечнікаў прыкрываў адыход дэманстрантаў, вёў перамовы зь міліцыяй і адбіваў затрыманых. Калі людзей выціскалі з вуліцы Інтэрнацыянальнай, Мілінкевіча спэцназаўцы штурхнулі так, што ён упаў.

Спэцназаўцы таксама да крыві пашкодзілі руку жонкі Мілінкевіча Іны Кулей, якая ўвесь час была поплеч з мужам.

Пасьля інцыдэнту палітык ішоў з калёнай маніфэстантаў на Нямізе і праспэкце Машэрава, а пасьля пераехаў у раён плошчы Якуба Коласа, дзе ўзначаліў тых дэманстрантаў, што перабраліся на праспэкт Скарыны з раёну Нямігі.

Па словах прэс сакратара Мілінкевіча Паўла Мажэйкі, вынікі мэдагляду дазваляюць спадзявацца, што ўжо напрыканцы тыдня палітык будзе пачувацца добра. Пераломаў ня выяўлена. Цяпер А. Мілінкевіч праходзіць курс мэдычнай рэабілітацыі, паведамляе “Наша ніва”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international