Расследаванне па справе аб «плюшавым дэсанце» завершана

2013 2013-06-28T13:27:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/00-00.jpg
Шведскі "дэсант мядзведзіроўшчыкаў"

Шведскі "дэсант мядзведзіроўшчыкаў"

Расследаванне па крымінальнай справе аб «плюшавым дэсанце» завершана, паведаміў першы намеснік старшыні КДБ Беларусі Ігар Сяргеенка. Даць якія-небудзь падрабязнасці ён адмовіўся.

Аднаматорны самалёт са шведскім экіпажам з супрацоўнікаў кампаніі Studio Total несанкцыянавана перасек паветраную мяжу Беларусі раніцай 4 ліпеня 2012 года. Ён правёў у паветранай прасторы краіны прыкладна паўтары гадзіны, скінуўшы над Івянцом і ўскраінай Мінска больш за 800 плюшавых мядзведзікаў з запіскамі ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі. Нягледзячы на тое, што вайскоўцы і памежнікі спачатку адмаўлялі парушэнне мяжы, па гэтым факце была распачатая крымінальная справа.

«Плюшавы дэсант» таксама прывёў да кадравых перастановак у войску.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international