У Брэсце актывізавалася інфармацыйная кампанія ў падтрымку палітвязняў

2013 2013-06-28T13:07:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/salidarnasc-palitviazni.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ініцыятыва правесці такую кампанію, што мае назоў “Тыдзень палітвязня”, належыць камітэту абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць” і ладзіцца па ўсёй Беларусі.

Што тычыцца брэсцкага рэгіёна, дык па словах валанцёра “Салідарнасці” Сяргея Вакуленкі, у мясцовых жыхароў зараз ёсць магчымасць наведаць офіс арганізацыі у абласным цэнтры (вуліца Савецкіх памежнікаў, 52), падпісаць і адправіць адмысловыя паштоўкі палітвязням.

Інфармацыйная кампанія працягнецца да жніўня ўключна, а кожны тыдзень будзе прысвечаны аднаму з палітвязняў - Зміцеру Дашкевічу, Эдуарду Лобаву, Алесю Бяляцкаму, Мікалаю Дзядку, Ігару Аліневічу, Аляксандру Францкевічу, Мікалаю Аўтуховічу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international