Палітзвязень Ігар Аліневіч парваў лісты з заклікамі аб памілаванні

2013 2013-06-28T09:26:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Бацькі палітзняволенага Ігара Аліневіча, асуджанага на 8 гадоў, мелі з сынам працяглае спатканне ў калоніі № 10 горада Наваполацка.

Па словах Валянціны Аліневіч, сустрэча з сынам працягвалася адныя суткі ў пакоі, які быў не большы за 10–12 квадратных метраў, без дазволу яго пакідаць. Ва ўмовах спёкі гэта было цяжкім выпрабаваннем:

«Ігару, як заўсёды прывезлі марозіва, якое ён бачыць толькі падчас доўгатэрміновых спатканняў. Выглядае ён нармальна, мне нават падаецца, што ён стаў вышэй ростам,

ці гэта я ад гэтых усіх праблемаў маленькая стала, не ведаю. Кажа, што ўсё нармальна, працуе. Яму падалося, што тыя людзі, з якімі ён размаўляе, пасля падвяргаюцца пераследу».

Па словах Валянціны Аліневіч, яе сын атрымаў два лісты з Бабруйска, аўтары якіх угаворвалі яго напісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі.

«Сын парваў і выкінуў гэтыя лісты. Ён сказаў, што лічыць вельмі непрыстойным, калі нейкая кропка гледжання навязваецца людзям, якія прайшлі праз цяжкія выпрабаванні і знаходзяцца ва ўмовах няволі», — кажа Валянціна Аліневіч.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international