Анатоля Шумчанку асудзілі на 5 сутак

2013 2013-06-28T09:18:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Старшыню рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня «Пэрспэктыва» Анатоля Шумчанку судзілі і далі 5 сутак арышту. Пра гэта карэспандэнту «Свабоды» паведаміла намесьніца старшыні «Пэрспэктывы» Вольга Круміна.

Анатоля Шумчанку судзілі ў судзе Цэнтральнага раёна Менска. 

Калі Вольга Круміна прыехала ў турму на Акрэсьціна, ёй нічога не сказалі пра тое, дзе знаходзіцца Анатоль Шумчанка. Аднак ёй патэлефанавалі з Цэнтральнага РУУС, што яна можа прывезьці перадачу для Анатоля. Калі Вольга туды прыехала, ёй сказалі, што Анатоля ўжо адвезьлі на Акрэсьціна. У міліцыі ёй пацьвердзілі, што ён арыштаваны на 5 сутак за правядзеньне несанкцыянаванай акцыі. Супрацоўнікі міліцыі аддалі рэчы Анатоля і ключы ад аўтамабіля, дзе знаходзілася дзіцячая каляска і дзіцячае харчаваньне (аўтамабіль аформлены на Вольгу).

Анатоль Шумчанка быў затрыманы падчас страйку прадпрымальнікаў у Менску.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international