Барысаў: дзевяноста працэнтаў ІП падтрымалі агульнанацыянальны страйк

2013 2013-06-27T13:49:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zabastouka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння каля дзевяноста працэнтаў індывідуальных прадпрымальнікаў, якія гандлююць на рэчавых рынках Барысава, падтрымалі аднадзённы агульнанацыянальны страйк. На ўсіх чатырох рынках, дзе гандлююць адзеннем і абуткам, пераважная большасць гандлёвых кропак зачыненыя.
Напярэдадні страйку, 26 чэрвеня, дэлегацыя прадпрымальнікаў, якія гандлююць адзеннем і абуткам і выплачваюць адзіны падатак, сустрэліся з намеснікам старшыні Барысаўскага райвыканкама Дзмітрыем Голубевым. Чыноўніку былі перададзеныя прапановы па зніжэнні напружанасці ў прадпрымальніцкім асяроддзі. Акрамя іншага, у дакуменце давалася тлумачэнне, чаму сертыфікацыя тавараў, што рэалізуюцца ІП на рынках і ў гандлёвых цэнтрах, здольная пазбавіць прадпрымальнікаў бізнесу.
«Наша забастоўка носіць папераджальных характар, - растлумачыў старшыня Савета прадпрымальнікаў найбуйнейшага ў Барысаве рэчавага рынку «Стадыён» Уладзімір Сітнікаў. - Мы разумеем, калі не станем змагацца з сертыфікацыяй, можам пазбавіцца сродкаў да існавання. Інфармацыя аб адтэрміноўцы сертыфікацыі да 1 ліпеня наступнага года праходзіла ў СМІ, але ж дакумент так і не апублікаваны афіцыйна. А калі гэтая інфармацыя не знойдзе пацверджання? Тады ўжо з панядзелка нам прыйдзецца везці ў Мінск (таму што ў Барысаве такія даследаванні не робяць) тавары ... А гэта - крах нашаму бізнэсу ».

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international