Бабруйск: Страйк пад наглядам міліцыі і “таямнічага аператара” (фота)

2013 2013-06-27T13:20:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/babr-strajk-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Бабруйску да аднадзённага агульнанацыянальнага страйку далучылася большасць прадпрымальнікаў цэнтральнага рынка. Пераважная колькасць кропак, якія гандлююць адзеннем і абуткам, сустрэла пакупнікоў голымі прылаўкамі.  Цалкам не працуюць буйныя гандлёвыя цэнтры “Бярэзіна” і “Сілуэт”, якія знаходзяцца каля рынка, часткова працуе і ГЦ “Брадвей”.

- Нам не даюць нармальна працаваць, з гэтага вынікае, што мы не зможам зарабляць, не зможам плаціць падаткі. Страйкуем супраць новых правіл гандлю ў межах Мытнага саюза. Таму сёння і не гандлюем, нас падтрымалі прадпрымальнікі рынка “Яловікі”, а таксама іншых, меншых па памерах, рынкаў. Мы гатовыя страйкаваць да таго часу, пакуль нас не пачуюць улады, - адзначылі прадыпрымальнікі, якія сабраліся каля цэнтральнага ўваходу на рынак, у колькасці некалькіх дзясяткаў чалавек.

За прадпрымальнікамі назіралі супрацоўнікі міліцыі, яны стаялі на адлегласці некалькіх метраў. Крыху бліжэй да страйкоўцаў падыйшоў чалавек у цывільным, які ўвесь час здымаў людзей на відэакамеру.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international