Страйк супраць Мытнага зьвязу

2013 2013-06-27T09:50:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

27 чэрвеня на шэрагу рэчавых рынках па ўсёй Беларусі заплянаваны аднадзённы агульнанацыянальны папераджальны страйк прадпрымальнікаў, незадаволеных новымі правіламі гандлю ў рамках Мытнага зьвязу.

Адпачатку плянавалася, што ў рамках тэхнічнага рэглямэнту, абумоўленага ўмовамі працы ў рамках Мытнага зьвязу, ад 1 ліпеня суб’екты гаспадараньня абавязаныя афармляць сэртыфікаты якасьці на тавары лёгкай прамысловасьці. Як паказвае досьвед, працэдура расьцягваецца ў часе, а таксама вымагае значных матэрыяльных выдаткаў.

На знак пратэсту гандляры заявілі пра адмову фінансаваць чарговы сумнеўны праект і прыгразілі масавым непадпарадкаваньнем. У выніку Міністэрства гандлю пайшло на саступкі, дазволіўшы прадпрымальнікам працаваць паводле звыклай схемы яшчэ год. Аднак, як кажа адзін зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Аляксандар Макаеў, няма ніякай пэўнасьці, што ад 1 ліпеня ўсё будзе па-ранейшаму. Таму заўтра асабіста ён на працу ня выйдзе:

 «У сувязі з тым, што гэтая пастанова дагэтуль не падпісаная і можа быць не падпісаная ўвогуле — мы такое ўжо ня раз праходзілі — заўтра адбудзецца рэспубліканскі страйк. То бок існуе ўзгоднены праект пастановы, але яго мусіць зацьвердзіць Міністэрства фінансаў. У такім выпадку пытаньне збольшага нівэлюецца. Але пакуль подпісу Мінфіну там няма, то стан застаецца, што называецца, падвешаны. Таму страйк будзе насіць характар папераджальнага. Адзіны, праўда, недахоп, — што бракуе інфармацыі і мала ўлётак. У выніку шмат хто пра акцыю папросту ня ведае. Але хто ў курсе, то, думаю, падтрымае. Асабіста я заўтра на працу не выходжу. Думаю, самая яскравая карціна будзе на рынку ў Ждановічах — дастаткова будзе прайсьціся па павільёнах «Сьвету моды».

Ініцыятар папераджальнага страйку — аб’яднаньне прадпрымальнікаў «Пэрспэктыва». Лідэр арганізацыі Анатоль Шумчанка кажа, што праблема з сэртыфікацыяй пакуль што далёкая ад разьвязаньня. Паводле ягоных словаў, цяпер праект праходзіць узгадненьне ў Міністэрстве юстыцыі, але, мяркуючы па атрыманых зьвестках, не афармляць сэртыфікаты дазволяць толькі тым, у каго ёсьць дакумэнты, якія пацьвярджаюць паступленьне і набыцьцё тавараў з краінаў Мытнага зьвязу. А з тэхнічнага гледзішча гэта зрабіць практычна нерэальна.

Да таго ж заканадаўчая норма тычыцца толькі індывідуальных прадпрымальнікаў, якія сплачваюць адзіны падатак, а прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы мусяць мець усе дакумэнты ў адпаведнасьці з тэхнічным рэглямэнтам. Таму адна з галоўных задачаў, акрэсьленых «Пэрспэктывай» на 27 чэрвеня, — давесьці да прадпрымальнікаў усе нюансы Мытнага зьвязу.

Адзін з кіраўнікоў Цэнтру абароны правоў уласнасьці і прадпрымальнікаўІгар Леднік перакананы: дзяржава мусіць з большым імпэтам адстойваць правы сваіх грамадзянаў, уступаючы ў такія палітычныя праекты, як Мытны зьвяз ды ім падобныя:

 «Калі ўжо Беларусь у Мытным зьвязе, то ўсе рашэньні прымаюцца на ўзроўні профільных камісій. І тое, што зараз паводле тэхрэглямэнту прадпрымальнікам далі яшчэ год працаваць, дык гэта якраз вынік перамоваў нашага кіраўніцтва з Масквой. Але праблемы, якія і да гэтага існавалі ў межах праектаў, якія будуюцца зьверху, якія не ідуць ад уласнасьці, ад пабудовы рынку, а ўсё ідзе на ручным кіраваньні, абцяжарваюцца рознымі перашкодамі. Ёсьць сэктары ў эканоміцы, якія павінны нібыта інтэгравацца ў межах зьвязу. Але, на жаль, існуе багата перашкодаў, якія ўзьнікаюць чыста з палітычных матываў».

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international