Акцыя ў падтрымку “Газеты Слонімскай” (фота)

2013 2013-06-26T16:51:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gazeta-slonimskaja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

26 чэрвеня сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл правялі акцыю ў падтрымку незалежнай “Газеты Слонімскай”. Яны апусцілі ў паштовыя скрынкі слонімцаў некалькі соцен улётак пад назовам “Чиновникам безразлично мнение слонимчан!»

Ва ўлётках распавядаецца пра тое, што па незразумелых прычынах раённая газета “Слоніскі веснік” прадаецца ў кіёсках “Белсаюздруку” і на яе можна аформіць падпіску праз сістэму РУП “Белпошта”, а “Газету Слонімскую” -- нельга. На запыты слонімцаў, а гэта ўжо цягнецца сем гадоў, чыноўнікі адказваюць адназначна: ” Нецелесообразно включение «Газеты Слонімскай” в подписной каталог”.

Ва ўлётцы ўтрымліваецца таксама заклік да слонімцаў дзейнічаць супольна і патрабаваць уключыць “Газету Слонімскую” у падпісны каталог і распаўсюджваць выданне праз кіёскі. З такімі прапановамі слонімцам прапануюць звяртацца ва ўсе інстанцыі Беларусі: ад адміністрацыі прэзідэнта да старшыні Слонімскага райвыканкама.  

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international