Рагачоў: міліцыя апытала актывіста з-за публікацыі на незалежным сайце

2013 2013-06-26T11:34:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dashkevich-dzianis.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзяніс Дашкевіч

Дзяніс Дашкевіч

У рагачоўскага актывіста Дзяніса Дашкевіча ўзялі тлумачэнні наконт публікацыі на незалежным сайце vrogacheve.ru.

 

- У мінулую суботу мне патэлефанавалі на мабільны тэлефон з мясцовага РАУС і запыталі, ці магу я падысці ў міліцыю, каб даць тлумачэнні наконт адной з публікацый на незалежным сайце vrogacheve.ru, - распавядае Дашкевіч. - Але я быў на рыбалцы, і таму патлумачыў, што не магу падыйсці ў аддзел. Тады праз некалькі хвілін да мяне пад'ехаў супрацоўнік РАУС Сяргей Кучараў у цывільным, які на беразе Дняпра ўзяў з мяне тлумачэнні: адкуль я ўзяў дакументы для публікацыі, хто мне іх перадаў і г.д.

 

Міліцыянта цікавілі падрабязнасці, якія маюць дачыненне да публікацыі на незалежным сайце пра праслед рагачоўскага паэта Юрыя Арэстава.

- Думаю, што гэта былі не апошнія выклікі ў міліцыю, паколькі нашы публікацыі пра праслед Юрыя Арэстава, які заўчасна памёр у пачатку гэтага года, мелі вялікі рэзананс, - кажа Дзяніс Дашкевіч.

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international