Яцэк Пратасевіч: Еўразвяз спадзяецца на вызваленне палітвязняў

2013 2013-06-26T10:34:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pratasevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яцэк Пратасевіч.

Яцэк Пратасевіч.

Віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага парламента Яцэк Пратасевіч  перакананы, што цяпер для наладжвання стасункаў з афіцыйным Менскам крок павінны зрабіць чыноўнікі Беларусі. І гэты крок – вызваленне палітвязняў. Часу ў афіцыйнага Менску не так і шмат. Палітык больш падрабязна пракаментаваў чаканні сайту Palitviazni.info.
Ці змянілася нейкім чынам пазыцыя Эўразьвязу цягам а пошняга часу ў адносінах таго, што ў Беларусі да гэтага часу за кратамі вязьні сумленьня?

Яцэк Пратасевіч: Не, дакладна не зьмянілася! Мы патрабуем ад афіцыйнага Менску поўнага вызваленьня і рэабілітацыі палітычных вязьняў!

Як часта наагул тэма палітвязняў уздамаецца ў Эўразьвязе, у Эўрапарлеменце?

Яцэк Пратасевіч: Апошнім часам гэтая тэма надзвычай актуальная. Толькі на мінулым тыдні ў Эўрапарламенце адбылося паседжаньне падкамісіі па правах чалавека, і менавіта аб сітуацыі з палітычнымі вязнямі ў Беларусі вялася ў большай ступені размова. Акрамя гэтага я асабіста сустракаўся з прадстаўнікамі праваабарончай арганізацыі “Вясна”. Ад беларускіх праваабаронцаў я атрымаў даклад аб сітуацыі з правамі чалавека. Гэты дакумент  я асабіста перадаў Спецыяльанаму прадстаўніку Еўразьвязу па правах чалавека Стаўрасу Ламбірынідзісу. Акрамя гэтага скажу, што ад палітычнай сітуцыі, ну і безумоўна, ад палітвязьнях мы вялі размову падчас паседжання парламенцкай дэлегацыі ў стусунках з Беларуссю, якое адбывалася на мінулым тыдні. Гэта такая кароткая справаздача, што было зроблена. А вось наперадзе мы плануем ізноўку вярнуцца да сітуацыі з вязьнямі сумленьня ў Беларусі падчас абмеркаваньня дакладу еўрадэпутата Юстаса Палецкіса. Неўзабаве павінна адбыцца галасаванне па гэтым дакуменце падчас паседжання камісіі па замежных справах. І скажу, што пасля зменаў у дакладзе тэма палітвязняў – адна з ключавых!

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей атрымаў магчымасць ўезду у краіны Еўразвязу. Ці прадстаўнікі ЕЗ будуць патрабаваць ад чыноўніка наўпрост вызвалення палівязняў?

Яцэк Пратасевіч: Шасцімесячнае замарожванне некаторых санкцый у дачыненні да міністра Макея паспрыяе размовам на вышэйшым палітычным узроўні, які рэпрэзентуе міністр. І рэзультатам гэтых размоваў павінна рашэнне афіцыйнага Менску аб вызваленні палітвязняў! Толькі тады рашэнне аб прыпыненні санкцый стане мець сэнс! І я жадаю, каб сапраўды гэта было такім чынам. Але праз некалькі месяцаў, я думаю, што яшчэ нават да саміту Усходняга партнёрства мы на свае вочы пабачым крокі ў гэтым кірунку збоку беларускіх уладаў. Хацелася б, каб улады беларусі належным чынам ацанілі крок насустрач збоку Еўразьвязу.

Але ці, на вашу думку, гатовы афіцыйны Менск сапраўды на крокі да дыялогу?

Яцэк Пратасевіч: Прыпыненне візавых санкцый у дачыненні да міністра замежных справаў Беларусі мае на мэце перадусім зрабіць магчымымі размовы Літоўскай дыпламатыі, якая ўзначаліць Еўразьвяз, з афіцыйным беларускім бокам і запрашаць на будучы саміт прадстаўнікоў краіны. Але першым і галоўным варункам з’яўляецца вызваленне палівязняў! Калі Беларусь шчыра імкнецца і жадае павароту да размоваў і дыялогу з Еўразьвязам, калі жадае прымаць удзел ва Усходнім парнёрстве, то абавязана яшчэ да саміту, які адбудзецца ў лістападзе ў Вільні вызваліць палітычных вязняў.

palitviazni.info

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international