Сябру РЭП не працягнулі кантракт без тлумачэння прычын

2013 2013-06-25T11:38:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/luchyc-dzmitryj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Медбрат-анэстэзіолаг рэанімацыйнага аддзялення  №1 Брэсцкай абласной бальніцы, сябра прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Дзмітрый Лучыц перад адпачынкам атрымаў на рукі паведамленне, што кантракт з ім працягнуты не будзе. Разам з тым, спагнанняў па працы ў яго не было, наадварот за 4 гады ён зарэкамендаваў сябе як добры спецыяліст. Па словах Дзмітрыя, за паўгода да заканчэння кантракта ён пачаў звяртаць увагу кіраўніцтва, што у рэанімацыі вельмі высокая тэмпература, летам даходзіць да 35 градусаў, а трэба, каб была не вышэй 25. Пры гэтым былі знятыя ільготы за шкоднасць. Дзмітрый Лучыц адзначае:

- Пасля таго, як я стаў гаварыць публічна пра парушэнні ўмоваў працы з боку адміністрацыі, паступілі пагрозы, што буду звольнены, калі не змоўкну. Звольніць мяне не было як. Дачакаліся заканчэння кантракта. Хаця ў бальніцы не хапае больш за 200 спецыялістаў, і ў тым ліку 20 у нашым аддзяленні.

Па словах Дзмітрыя, ён любіць сваю працу. Свае скаргі на недахопы ў бальніцы і беспадстаўнае звальненне малады медык накіраваў ў Міністэрствы аховы здароўя і аховы працы, а таксама ў Брэсцкі аблвыканкам.

Праваабаронца і прававы інспектар прафсаюза РЭП Уладзімір Малей лічыць, што прававыя магчымасці, дадзеныя адміністрацыі для скасавання кантракту без тлумачэння прычыны, дазваляюць пазбаўляцца ад няўгодных і патрабавальных работнікаў, тых, хто мае лідарскія якасці.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international