На помнік Галіне Сямдзянавай не хапае сродкаў

2013 2013-06-25T10:28:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/siamdzianava_halina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Галіна Сямдзянава

Галіна Сямдзянава

Сябры рупяцца пра надмагільны помнік Галіне Сямдзянавай, у інтэрнэце аб'яўлены збор сродкаў.

Галіна Сямдзянава — адна зь лідэраў незалежніцкай дэмакратычнай Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12 скліканьня, юрыст і знаўца выбарчага заканадаўца й практыкі. Памерла 18 верасьня 2011 году.
Дагэтуль на яе магіле няма помніка. Скульптар, сябра суполкі «Пагоня» Алесь Шатэрнік ужо вырабіў гарэльеф. На выраб і ўсталяваньне помніка пакуль бракуе сродкаў.

У звароце, распаўсюджаным у інтэрнэце, гаворыцца:  «Мы просім тых, хто ведаў і шанаваў Галіну Георгіеўну, у тым ліку дэпутатаў Вярхоўных Саветаў 12 і 13 скліканьня, праваабарончыя арганізацыі, удзельнікаў выбарчага назіраньня, спрычыніцца да гэтае справы сваімі складкамі. Дзякуй тым, хто ўжо ахвяраваў».

Каардынуе збор сродкаў Валянціна Сьвяцкая. Кантактны тэлефон+375 29 610-69-18, электронны адрас: valentina_svyats@mail.ru

Пералічыць грошы можна і праз сыстэму PayPal (клікніце на спасылку) з пазнакай «Tombstone for Halina Siamdzianava». 

"Радыё Свабода".

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international