Брэст: большасць дэпутатаў фактычна праігнаравалі зварот сваіх выбаршчыкаў

2013 2013-06-25T10:25:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/deputatckae_kresla.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Такую выснову зрабілі мясцовыя грамадскія актывісты, што спрабавалі дамагчыся ад дэпутатаў Брэсцкага гарсавета, каб тыя паспрыялі хуткай рэалізацыі дамовы “Аб малым памежным руху паміж Польшчай і Беларуссю”.

Як паведаміў адзін з ініцыятараў звароту да народных абраннікаў Уладзімір Вуек, усім дэпутатам быў накіраваны асабісты ліст ад жыхароў Брэста. У гэтых лістах утрымлівалася просьба вынесці пытанне ўвядзення малога памежнага руху з суседняй краінай на сесію гарсавета, каб выпрацаваць кансалідаваную пазіцыю па абароне інтарэсаў грамадзян і звярнуцца з адпаведным запытам да кіраўніцтва Беларусі.

Аднак большасць адказаў ад брэсцкіх народных абраннікаў былі аднолькавымі па свайму зместу: у лістах паведамлялася, што разгляд такога звароту не ўваходзіць у кампетэнцыю мясцовых саветаў дэпутатаў. Уладзімір Вуек здзіўлены такой рэакцыяй: “Мы не прасілі вырашыць гэтае пытанне на ўзроўні гарадскога савета, а пасадзейнічаць, каб мясцовыя дэпутаты звярнуліся ў Палату прадстаўнікоў ці да беларускага ўрада, бо тэма актуальная для многіх нашых жыхароў”.

Толькі два дэпутаты (Міхаіл Козіч і Ігар Цімохін) змястоўна і падрабязна адказалі на зварот выбаршчыкаў, але спадзяванняў на тое, што Брэсцкі гарсавет будзе разглядаць гэтае пытанне на сваёй сесіі, пакуль няма.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international