Рэакцыі кіраўнікоў Эўразьвязу на арышты напярэдадні і падчас Дня Волі

2007 2007-03-27T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Камісар Эўразьвязу ў міжнародных справах Бэніта Фэрэра-Вальднэр зьвярнулася да беларускіх уладаў з заклікам вызваліць затрыманых напярэдадні і падчас акцыі 25 сакавіка: "Я заклікаю беларускія ўлады неадкладна вызваліць усіх тых, хто быў затрыманы за свабоднае і мірнае выказваньне сваіх поглядаў. Я расчараваная паведамленьнямі аб арыштах, якія адбыліся ў Беларусі напярэдадні і падчас дэманстрацыі 25 сакавіка ў Мінску. У той дзень шматлікіх мірных дэманстрантаў запалохвалі і не дазвалялі сабрацца на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. Я заклікаю беларускія ўлады неадкладна вызваліць усіх тых, хто быў затрыманы за свабоднае і мірнае выказваньне сваіх поглядаў".

З нагоды гадавіны 25 сакавіка старшыня Эўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу ізноў нагадаў пра прапанову Эўразьвязу Беларусі пачаць поўнае партнэрства на аснове павагі да дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закона:

"Я цешуся, што нашае пасланьне было шырока падтрыманае дэмакратычнымі сіламі ў Беларусі, і я запрашаю беларускія ўлады таксама сур’ёзна разгледзець нашу прапанову і ініцыяваць працэс дэмакратызацыі, якая неабходная іх народу і якой ён патрабуе”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international