Салігорск: Праваабарончую літаратуру перадалі ў раённую бібліятэку

2013 2013-06-25T10:13:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sal-litaratura.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнікі РПГА “Беларускі Хельсінскі камітэт” перадалі ў Салігорскую цэнтральную раённую бібліятэку праваабарончую літаратуру. Сярод перададзеных выданняў варта адзначыць выдадзены Беларускім домам правоў чалавека ў Вільні зборнік аўтарскіх матэрыялаў і дакументаў “Індывід v. дзяржава”, прысвечаны практыцы зваротаў у дамоўныя органы ААН і датычны Рэспублікі Беларусь. У зборніку можна знайсці матэрыялы аб змесце і практычных аспектах канцэпцый міжнароднага права правоў чалавека, непасрэдна звязаных з інстытуам індывідуальных скаргаў. Таксама ў бібліятэку была перададзена брашура з Рашэннем Камітэта па правах чалавека ААН па справе Уладзіслава Кавалёва, пакаранага смерцю ў сувязі з тэрактам ў мінскім метро.

Варта адзначыць, што ў Салігорскай цэнтральнай раённай бібліятэцы дзейнічае адмысловы Цэнтр прававой інфармацыі. Сярод іншага ў Цэнтры маецца надзвычай карыснае чатырохтомнае тэматычнае выданне “Правы чалавека: міжнародна-прававыя дакументы і практыках іх прымянення”, таксама перададзенае у бібліятэчны фонд некалькі год назад мясцовым прадстаўніцтвам Беларускага Хельсінскага камітэту.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international