viasna on patreon

У Берліне збіралі подпісы за вызваленне беларускіх палітвязняў

2013 2013-06-25T09:04:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/berlin-amnesty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя Міжнароднай амністыі ў Берліне 19 чэрвеня 2013 года.

Акцыя Міжнароднай амністыі ў Берліне 19 чэрвеня 2013 года.

Актывісты аддзялення праваабарончай арганізацыі  Міжнародная амністыя (Amnesty International)  ў Берліне арганізавалі прагляд першага поўнафарматнага фільма пра Плошчу-2010 “Беларуская мара”.

Пасьля паказу мастацкай стужкі актывісты правялі збор подпісаў пад петыцыямі супраць смяротнага пакарання ў Беларусі, за вызваленне палітычных зняволеных у нашай краіне, якія дагэтуль знаходзяцца за кратамі  і зняволенага старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна “Алеся Бяляцкага.

Акцыя была прымеркаваная да падзеяў, звязаных з прэзідэнцімі выбарамі 2011 года, якія адбыліся два з паловай гады таму.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства