viasna on patreon

Партыйныя лідары Слонімшчыны бароняць доктара Шэгу

2013 2013-06-24T16:50:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shega.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іван Шэга

Іван Шэга

Кіраўнікі слонімскіх суполак партый “Справядлівы свет” (Сяргей Бузук), БНФ (Віктар Марчык), БХД (Іван Бедка), АГП (Сяргей Бялько) і Алесь Масюк ад “Руху за Свабоду” звярнуліся да старшыні Слонімскага райвыканкама Іосіфа Паўлюкевіча з просьбай падтрымаць доктара Слонімскай ЦРБ Івана Шэгу. У лісце партыйцы напісалі, што “доктар Слонімскай цэнтральнай раённай бальніцы Іван Іванавіч Шэга 30 гадоў адпрацаваў у бальніцы. Доктар вопытны, спецыяліст вышэйшай катэгорыі, якога ведаюць, як добрага спецыяліста, усе жыхары Слонімшчыны і нават суседніх раёнаў, ён поўны сіл і энергіі працаваць і надалей доктарам у Слоніме. Гэта ведае і галоўны ўрач Слонімскай ЦРБ Юрый Пяцельскі. 24 красавіка менавіта за ягоным подпісам Шэга атрымаў афіцыйны ліст аб працягненні працоўнага кантракту на год (з 28 чэрвеня 2013 года да 27 чэрвеня 2014 года), а 21 траўня – ліст зусім адваротнага зместу: “Адміністрацыя Слонімскай ЦРБ паведамляе, што 27 чэрвеня Вы будзеце звольнены ў сувязі з канчэннем тэрміну кантракта, п.2 ст.35 Працоўнага кодэксу Рэспублікі Беларусь”. Такое суб’ектыўнае рашэнне галоўнага ўрача Слонімскай ЦРБ Пяцельскага партыйцы лічаць не на карысць усіх слонімцаў, таму звярнуліся да старшыні райвыканкама з просьбай разабрацца ў дадзенай сітуацыі і станоўча вырашыць пытанне наконт таго, каб доктар вышэйшай катэгорыі Іван Шэга застаўся і надалей працаваць.

Пакуль адказу на зварот да старшыні Слонімскага райвыканкама слонімскія партыйцы не атрымалі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства