У Шклоўскім раёне значна вырас узровень эканамічнай злачыннасці

2013 2013-06-24T11:27:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/habar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

За пяць месяцаў 2013 года ў Шклоўскім раёне значна вырас узровень злачыннасці. Па выніках аператыўна-службовай дзейнасці за гэты перыяд адбыўся рост агульнай колькасці зарэгістраваных злачынстваў па ўсіх лініях з 152 да 212, паведаміў у раённай газеце “Ударны фронт” начальнік Шклоўскага РАУС Аляксандр Піменаў. Згодна палкоўніка Піменава, узровень агульнай злачыннасці ўзрос у асноўным за лік павелічэння колькасці выяўленых эканамічных злачынстваў.

За пяць месяцаў на тэрыторыі Шклова зарэгістравана 118 злачынстваў, у тым ліку 29 – па лініі крымінальнага вышуку. У сельскай мясцовасці  - адпаведна 94 і 76 злачынстваў. Найбольшая колькасць злачынстваў здзейснена на тэрыторыі Гарадзішчанскага і Каменна-Лаўскага сельсаветаў.

Асабліва вырасла за апошні час на малой радзіме Аляксандра Лукашэнкі колькасць эканамічных злачынстваў і злачынстваў карупцыйнай накіраванасці. Па лініі барацьбы з эканамічнымі злачынствамі за пяць месяцаў 2013 года зарэгістравана 63 злачынства, з якіх 40 фактаў хабарніцтва, 7 крадзяжоў шляхам злоўжывання службовым становішчам, 15 фактаў службовай падробкі і 1 фальшываманецтва, якое да гэтага часу застаецца нераскрытым. 47 з выяўленых у Шклоўскім раёне злачынстваў адносяцца да ліку карупцыйных, 24 – да катэгорыі цяжкіх.

Нагадаем, што апошнім часам Шклоўскі раён скалынае цэлы шэраг гучных карупцыйных злачынстваў. Не так даўно за злачынства карупцыйнай скіраванасці быў затрыманы былы першы намеснік старшыні Шклоўскага райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання М.

Згодна інфармацыі журналістаў незалежнай газеты “Рэгіён”, у бліжэйшы час асноўнай задачай для супрацоўнікаў міліцыі Шклоўскага раёна будзе з’яўляецца забеспячэнне бяспекі на свяце “Купалле ў Александрыі” на пачатку ліпеня гэтага года. Журналісты газеты выказваюць спадзяванне, што гэта не адаб’ецца на далейшым росце злачыннасці на малой радзіме кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі.

Нагадаем таксама, што менавіта Шклоўскі раён з’яўляецца кузняй кіруючых кадраў у нашай краіне. Многія высокія чыноўнікі атрымалі свае цяперашнія пасады пасля  працы на Шклоўшчыне…

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international