viasna on patreon

Жыхар Гомеля 4 гады змагаецца за аднаўленне на працы

2013 2013-06-21T14:35:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/homellift.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

За гэты час справа Аляксандра Транкунова ператварылася ў 11 тамоў разбіральніцтва, дзевяць разоў ён звяртаўся ў позвамі ў суд.

У лістападзе 2008 года кіраўнік арганізацыі “Гомельліфт” Валер Карніенка даў распаражэнне распрацаваць графік выканання выпраўленых працаў. Прыватнае прадпрыемства займаецца адслугоўваннем ліфтаў, для якаснага выканання працы трэба дакладна ведаць, колькі часу трэба выдаткаваць для майстроў, для электрыкаў і іншых супрацоўнікаў, каб у выпадкі затрымкі, было зразумела, на якім участку праца замарудзілася. Распрацаваць такую сістэму да канца 2008 года павінен быў начальнік упраўлення тэхнічнага абслугоўвання Аляксей Козінцаў, аднак распаражэнне ён праігнараваў. У студзені 2009 года арганізацыя атрымала скаргу пра збой працы ліфта з участку Аляксандра Транкунова – на той момант ён з’яўляўся кіраўніком тэхнічнага абслугоўвання. Гендырэктар не знайшоў нічога лепшага, каб за гэта пакараць Транкунова, хоць распрацаваць сістэму павінен быў Козінцаў. Аднак дысцыплінарная вымова была вынесена незаконна. Падчас паседжання камісіі па працоўных спрэчках на прадпрыемстве Транкуноў змог гэта даказаць, вымова была скасаваная. Аднак такая ініцыятыўнасць і адстойванне сваіх правоў кіраўніцтву арганізацыі не спадабалася, было ўспрынята як непавага. З гэтага часу Карніенка разам са сваімі падначаленымі пачынае шукаць усемагчымыя спосабы, каб пазбавіцца ад такога “нязручнага” супрацоўніка, які можа і будзе абараняць свае правы.

Суд Савецкага раёна неаднаразова адмяняў вымовы, вынесеныя Транкунову. Аднак ні разу не скарыстаўся магчымасцю даручыць пракуратуры і Дэпатраменту дзяржаўнай інспекцыі працы праверыць выкананне працоўнага заканадаўства на прадпрыемстве “Гомельліфт”. З такімі патрабаваннямі звяртаўся сам звольненыя, але па выніках праверак да адміністратыўнай адказнасці нікога не прыцягнулі, нягледзячы на рашэнні суда, якія адмянялі вынесеныя вымовы.

Калі гендырэктар Карніенка зразумеў, што шляхам вынесеных вымоваў звольніць Транкунова не атрымаецца, знайшлі іншую падставу, каб развітацца з супрацоўнікам – яго звольнікі за сістэматычнае невыкананне службовых абавязкаў. Суд Савецкага раёна г.Гомеля пастанову аб звальненні прызнаў незаконнай, аднак было дадзена заключэнне аб немагчымасці супрацоўніцтва з дадзеным наймальнікам. Па законе “Гомельліфт” павінен быў выплаціць Транкунову 10 сярэдніх заробкаў. Пракуратура палічыла, што гэта нанясе істотны ўрон фінансавай стабільнасці прадпрыемства, таму быў вынесены пратэст – выплаціць кампенсацыю за 7 месяцаў вымушана прагула і ўзнавіць Аляксандра Транкунова на працы.

Гендырэктар Карніенка па-ранейшаму не хацеў бачыць яго сярод сваіх супрацоўнікаў, таму амаль праз месяц пасля яго ўзнаўлення, мужчыну звольнілі, ужо ў другі раз.

24 чэрвеня ў Гомелі адбудзецца чарговы разгляд справы ў судзе. Аляксандр Транкуноў настойвае, што наймальнік не меў падставаў для пераводу яго на тэрміновую кантрактную працу (яшчэ да першага звальнення). Апошнія чатыры гады мужчына вымушаны звяртацца ва ўсе магчымыя інстанцыі, каб адстаяць сваё права на працу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства