У Магілёве арыштаваны намеснік старшыні суда Кастрычніцкага раёна

2013 2013-06-21T12:51:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zatrymannie.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Учора, 20 чэрвеня, супрацоўнікі міліцыі затрымалі проста на працоўным месцы суддзю Магамеда Умарава. З апранутымі на рукі кайданкамі яго вывелі з будынку суда. Пра гэта паведамілі відавочцы затрымання.

Падрабязнасці затрымання, а таксама афіцыйная прычына затрымання пакуль невядомыя.

Магамед Умараў спецыялізаваўся на крымінальных справах, а таксама займаў пасаду намесніка старшыні суда Кастрычніцкага раёна Магілёва. У раённым суддзе ён працаваў ад пачатку 90-х гадоў.

Магілёўскія праваабаронцы не выключаюць таго, што прычынай затрымання можа з’яўляцца атрыманне хабару. Раней, такая інфармацыя, ад грамадзян ужо паступала праваабаронцам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства