Беларускія праваабаронцы прынялі ўдзел у абмеркаванні дакладу Палецкіса ў Бруселі

2013 2013-06-20T01:23:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/tankachova-labkovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алена Танкачова і Уладзімір Лабковіч у Еўрапарламенце. Брусель, 19 чэрвеня 2013 г..

Алена Танкачова і Уладзімір Лабковіч у Еўрапарламенце. Брусель, 19 чэрвеня 2013 г..

19 чэрвеня ў Еўрапейскім парламенце ў Бруселі ў рамках пасяджэння падкамітэту па правах чалавека Еўрапейскага Парламента прайшло абмеркаванне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, а таксама праекта рэкамендацый па палітыцы Еўрапейскага Саюза ў дачыненні да Беларусі, падрыхтаванага Юстасам Палецкісам.

У рамках дыскусіі выступіў сябра Рады ПЦ "Вясна" Уладзімір Лабковіч, які адзначыў, што сітуацыя з правамі чалавека пагаршаецца, звярнуў увагу на сістэмны і сістэматычны крызіс з правамі чалавека ў Беларусі.

Была звернута ўвага на становішча палітычных зняволеных, свабоды СМІ, судовай сістэмы, магчымасці рэалізацыі грамадзянскіх і палітычных правоў, а таксама практыку вынясення смяротных прысудаў.

Таксама была звернута ўвага на памылковыя высновы, зробленыя Юстасам Палецкісам ў праекце яго дакладу, пра нібыта паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека, і важнасць наяўнасці ў парадку дня адносін з Беларуссю патрабаванняў аб сістэмных зменах у галіне правоў чалавека.

Таксама выступіла кіраўнік Цэнтра прававой трансфармацыі Алена Танкачова, якая звярнула ўвагу на важнасць узаемадзеяння ЕС з міжнароднымі інстытутамі ААН, у першую чаргу са спецыяльным дакладчыкам па Беларусі Харашці, а таксама тэматычнымі дакладчыкамі ААН.

Алена Танкачова выказалася за тое, каб у ацэнках сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі улічваўся даклад спецыяльнага дакладчыка і рэзалюцыі Савета ААН па правах чалавека.

Выступаючы з каментарамі, прадстаўнік службы знешніх адносін ЕС спадар Рэінхольд Брэндэр выказаўся за тое, каб любыя станоўчыя змены ў стасунках ЕС і Беларусі былі магчымыя ў выпадку не толькі вызвалення палітычных зняволеных, але і сістэматычных зменаў у галіне правоў чалавека.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international