viasna on patreon

Рок за правы чалавека: Уладзімір Пугач – супраць смяротнага пакарання ў Беларусі

2013 2013-06-20T23:50:00+0300 2016-10-11T17:40:31+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/puhach-min.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Госць выпуска – Уладзімір Пугач, лідэр гурта J:Морс. Музыка завітаў да праваабаронцаў, каб у нязмушанай атмасферы проста пагаварыць пра важнае.

У 2009 годзе ён падтрымаў кампанію “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”. І гэтым візітам Уладзімір засведчыў сваю глыбокую перакананасць у тым, што смяротнай кары няма месца ў сучасным грамадстве.   

Галоўная задача і праваабаронцаў, і музыкаў, і іншых аўтарытэтных асобаў - паступова выкалупваць з менталітэта беларускага грамадства стэрэатыпныя аблуды наконт эфектыўнасці-неабходнасці-незаменнасці вышэйшай меры пакарання. Так сцісла можна акрэсліць выснову даволі працяглай і шматбаковай гутаркі праваабаронцы Валянціна Стэфановіча і музыкі Уладзіміра Пугача


Прагнеце падрабязнасцяў - слухайце выпуск :) 

“Рок за правы чалавека” - гэта аўтарская праграма Праваабарончага цэнтра “Вясна” пра вядомых рок-актывістаў, якія верылі і вераць ў human rights. Гэта праграма пра тое, як з удзелам музыкаў, праз іх творчасць уздымаюцца і вырашаюцца набалелыя праблемы грамадства.

Слухаць выпуск:

https://spring96.org/files/podcast/rock-human-rights_003.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства