Шчучын: прадстаўнікі Саюзу палякаў у Беларусі асуджаны да штрафаў (фота)

2013 2013-06-19T17:44:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spb-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Шчучыне 19 чэрвеня прайшоў разгляд адміністрацыйных спраў у дачыненні да старшыні Саюзу палякаў у Беларусі Мечыслава Яськевіча і сябры арганізацыі Веранікі Себасьцьяновіч. Абодвум з боку Шчучынскага РАУС інкрымінавалася арганізацыя несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. Разгляд справы з перапынкамі доўжыўся больш пяці гадзінаў. У выніку працэсу, на які прыехала больш 50 актывістаў Саюзу палякаў, журналістаў і праваабаронцаў, Мечыслаў Яськевіч аштрафаваны на 40 базавых велічынь – 4 мільёны беларускіх рублёў, Вераніка Себасьцяновіч – на 25 базавых – 2 мільёны пяцьсот тысяч.

   Дзве адміністрацыйныя справы былі аб’яднаныя ў адзін працэс, які вёў суддзя Максім Галубовіч. Бок абароны прадстаўляў Уладзімір Кісялевіч, які быў адвакатам у 82-гадовай пенсіянеркі Себасьцьяновіч з горада Скідзель. Трэба дадаць, што ў сталінскі час гэтая жанчына за ўдзел у дзейнасці Арміі Краёвай была асуджаная да 25 гадоў савецкага канцлагеру, адбыўшы ў ім чатыры гады.

   На працэсе былі заслуханы сведкі, а таксама прагледжана відэастужка з 12 траўня, калі ў вёсцы Рачкаўшчына, што паблізу Бакштаў, на прыватным хутары, адбылося набажэнства і адкрыццё памятнага крыжа ў гонар прадстаўніка АК Анатоля Радзівоніка, які загінуў у гэтай мясцовасці ў 1949-ым годзе ў баі з энкавэдыстамі. Паказанні прадстаўнікоў міліцыі ў судзе былі досыць стрыманымі, іншыя сведкі заяўлялі, што нічога незаконнага ў акцыі памяці яны не ўгледзелі. Адыёзным быў толькі ліст кіраўнічкі справамі Бакштаўскага сельсавету па прозвішчы Галушка, на працэс яна не з’явілася, прыслаўшы толькі пісьмовыя паказанні, у якіх сцвярджалася пра нібыта “незадавальненне ўсталяваннем крыжа” мясцовых жыхароў.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international