Бабруйск: Прыватнікаў прымушаюць выкупляць квіткі на фестываль і падпісвацца на часопіс (дакументы)

2013 2013-06-19T15:28:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/babr-kvitki-fest-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Бабруйску кіраўнікам прыватнага бізнэса былі разасланыя лісты з патрабаваннямі набыць пэўную колькасць квіткоў на канцэрты штогадовага фестываля “Вянок дружбы”. Кошты на іх вагаюцца ад 30 да 75 тысяч рублёў.

-Нашай фірме далі заданне набыць пяць квіткоў на канцэрты, - распавядае бабруйскі прыватнік, які пажадаў не называць, па зразумелых прычынах, сваё імя. – У мяне ёсць інфармацыя, што рахункі “Бабруйск-Арэны”, дзе пройдуць канцэрты, “замарожаныя”, што “лядовы” практычна банкрут, толькі гэта трымаецца ў сакрэце. Вось так і зарабляюць. Самыя танныя квіткі, па 30 тысяч, “лядовы” прадаў супрацоўнікам ААТ “Белшына”, людзям з самымі вялікімі ў горадзе заробкамі. Гэта падаецца дзіўным. Мы ледзь “урвалі”, пасля доўгіх перамоваў, квіткі па 40 тысяч, бо нам настойліва прапаноўвалі набыць іх за 50 і 60 тысяч рублёў. І як гэта назваць? Хіба гэта не “прымушалаўка”?

Лісты прыходзяць за подпісам начальніка упраўлення гандлю і паслуг гарвыканкама Анатоля Кісялёва. Таксама ў пасланні чыноўніка паведамляецца пра “план-заданне”, згодна з якім прадпрыемства ці фірма мусіць падпісацца на часопіс “Гермес”.

Напрыканцы ліста паведамляецца, што “прыватнікі”  пасля набыцця квіткоў і падпіскі на часопіс павінны прадаставіць дакументы, якія падцвердзяць гэта. І зрабіць гэта трэба да 20 чэрвеня, па факсу таго ж упраўлення гандлю і паслуг гарвыканкама.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international