У Мінску сьвяткаваньне Дня беларускай вайсковай славы дазволена на плошчы Бангалор. Гарадзенскiя ўлады адмовiлi ў правядзеньні рыцарскага турніру 8-га верасьня.

2002 2002-09-05T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мінгарвыканкам дазволіў правесьці акцыю ў парку Дружбы народаў (плошча Бангалор). Сёньня адбылася нарада аргкамітэту акцыі, на якой было вырашана пагадзіца на рашэньне Мінгарвыканкаму.
Такім чынам, акцыя, прысьвечаная Дню беларускай вайсковай славы, пройдзе ў парку Дружбы народаў і распачнецца а 17 гадзіне. Нагадаем, што на акцыі чакаюцца выступы знаных музыкаў-дудароў Зьмiтра Сасноўскага ("Стары Ольса"), Алеся Журы ("Artes Liberalis"), Уладзіміра Бярберава ("Ліцьвіны"), бардаў Зьмітра Сідаровіча, Аляксея Галіча, Пятра Русава, а таксама паказы рыцарскага клюбу "Вялiкае Княства". У сьвяткаваньні ўгодак перамогi над расейскiм войскам пад Воршай у 1514 г. возьмуць удзел вядомыя беларускія культурныя, навуковыя й палітычныя дзеячы.
Арганiзатары запрасiлi на акцыю дэпутатаў г.зв. нацыянальнага сходу Івана Пашкевіча, Віктара Кучынскага, Валерыя Фралова, Аляксандра Вайтовіча й старшыню БПСМ Юрыя Салаўёва. Усе яны апошнiмi днямi шмат казалі пра абарону беларускага сувэрэнітэту ад Расеі, таму для іх удзел у акцыi мусіць стацца "тэстам на незалежнасьць".

У Гародні папярэдне група гарадзенцаў падавала заяўку на правядзеньне сьвяткаваньня ў парку Жылiбера. Гэта мусiў быць рыцарскi турнiр. Аднак сьвяткаваньне ўсё роўна адбудзецца.

Спачатку 7-га а 11-й гадзiне каля Каложскай царквы грамадскiя арганiзацыi гораду правядуць суботнiк. А ў нядзелю а 16-й каля помнiка Вiтаўту Вялiкаму , што памiж Старым i Новым замкам збяруцца гарадзенцы, каб ускласьцi кветкi. Кветкi беларускiм змагарам таксама будуць ускладзеныя каля помнiка “Пагоня на Грунвальд”, якi знаходзiцца каля Каложскай царквы. А 17- й гадзiне ў майстэрнi гарадзенскага мастака Зьмiцера Iваноўскага мусiць адбыцца сьвяточная вечарына.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international