Кіраўніцтва МУС абяцае ліквідаваць недахопы ў працы са зваротамі грамадзян

2013 2013-06-19T10:48:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/abramava-inga-brest.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Брэсцкая актывістка Руху “За Свабоду” Інга Абрамава атрымала адказ на свой зварот да міністра унутраных спраў Ігара Шуневіча, у якім звяртала ўвагу на хібы ў дзейнасці супрацоўнікаў гэтай дзяржаўнай установы.

У сваім адказе намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС РБ Георгій Еўчар паведамляе, што “названыя недахопы прынятыя да ведама і ліквідацыі ".
Варта нагадаць, што падставай для гэтага звароту з боку брэсцкай актывісткі былі праблемы, з якімі сутыкнулася Абрамава, спрабуючы высветліць, якім чынам выконваецца рашэнне Камітэту ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах жанчын па яе справе, а менавіта - у якіх ізалятарах часовага ўтрымання (ІЧУ) працуюць жанчыны-міліцыянты, бо знайсці гэтыя звесткі непасрэдна ў рэгіянальных упраўленнях унутраных спраў фактычна немагчыма. У сваім звароце да міністра Абрамава, у прыватнасці, пісала, што на сайце УУС Гродзенскага аблвыканкама адсутнічаюць звесткі аб паштовых адрасах раённых аддзелаў унутраных спраў рэгіёну, а накіраваць электронныя звароты ў раённыя і гарадскія аддзелы ўнутраных спраў Гродзенскай, Віцебскай, Магілёўскай абласцей і Мінска нерэальна, бо на афіцыйных сайтах гэтых падраздзяленняў МУС няма адрасоў электроннай пошты.
У 2011 годзе Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын прызнаў дыскрымінацыю Інгі Абрамавай падчас яе знахожання ў ІЧУ Ленінскага РАУС Брэста ў кастрычніку 2007 года. У сваім рашэнні Камітэт запатрабаваў ад беларускага ўрада, каб “дагляд жанчын-зняволеных і нагляд за імі забяспечвалі належным чынам падрыхтаваныя жанчыны-супрацоўнікі”.


 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international