Шчучын: 19 чэрвеня будуць судзіць кіраўніка і сябра Саюзу палякаў

2013 2013-06-18T16:45:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/jaskevich-mechyslau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

19 чэрвеня ў Шчучынскім раённым судзе маюць адбыцца адміністрацыйныя працэсы ў дачыненні да кіраўніка незарэгістраванага Саюзу палякаў у Беларусі Мечыслава Яськевіча (на фота) і сябры гэтай арганізацыі са Скідзеля Веранікі Себасьцяновіч. Разгляд справаў прызначаны на 10-ю гадзіну. Нагадаем, што на абодвух былі складзены пратаколы нібыта за парушэнне дзеючага заканадаўства – правядзенне несанкцыянаванага мітынгу. 12 траўня бягучага года сябры Саюзу палякаў усталявалі ў вёсцы Рачкаўшчына (Шчучынскі раён) крыж у памяць апошняга кіраўніка спалучаных узброеных сілаў Арміі Краёвай Анатоля Радзівоніка, які загінуў у гэтай мясцовасці ў 1949-ым годзе.

   У суд таксама выкліканы некаторыя сябра СПБ як сведкі.

   Справу каментуе гарадзенскі праваабаронца Віктар Сазонаў: “У гэтай сітуацыі мы бачым працяг палітыкі дзяржаўнай улады ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці. Выразна бачна, што ўлада “заціскае” ўсіх, хто праяўляе грамадскую актыўнасць: ці то гэта прадстаўнікі тытульнай нацыі – беларусы, ці прадстаўнікі недзяржаўнай арганізацыі нацыянальнай меншасці, як у гэтым разе. Калі разглядаць юрыдычны бок справы, то складзеныя пратаколы выглядаюць проста абсурдна, яны пазбаўлены чалавечай логікі і здаровага сэнсу”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international