viasna on patreon

Amnesty International: Не страляйце ў Рыгора Юзэпчука

2013 2013-06-18T14:13:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/amnesty-international.jpg

Праваабарончая арганізацыя Amnesty International заклікае беларускія ўлады адмяніць сьмяротны прысуд Рыгору Юзэпчуку, увесьці мараторый на выкананьне сьмяротных пакараньняў у Беларусі ды правесьці расьсьледаваньне, якім чынам Юзэпчуку ўдалося забіць сукамэрніка ў турме, падлеглай МУС Беларусі.


«Паводле паведамленьняў СМІ, трое вязьняў гулялі ў даміно, зрабіўшы стаўкай свае жыцьці, і той, хто прайграў, быў задушаны шалікам 5 ліпеня 2012 году. Рыгор Юзэпчук не адмаўляе забойства свайго сукамэрніка. Ён адбываў 25-гадовы тэрмін за забойства, і быў судзімы раней. Забойства сукамэрніка Рыгорам Юзэпчукам была зьдзейсьнена ў турме, падлеглай Міністэрству ўнутраных справаў, якое абавязана ахоўваць тых, хто пад вартай» — напісала Amnesty International у сваёй заяве.

«У Беларусі сьмяротныя прысуды часьцяком выносяцца ў выніку несправядлівых судовых працэсаў, якія ўключаюць вымушаныя прызнаньні. Яны выконваюцца ў строгай таямніцы, без адпаведнага апавяшчэньня ні самых зьняволеных, ні іх сем’яў або законных прадстаўнікоў. Улады адмаўляюцца вяртаць целы пакараных іх сваякам і нават сказаць ім, дзе яны пахаваныя, да таго пакараньні выконваюцца, нягледзячы на просьбы Камітэту ААН па правах чалавека не рабіць гэтага» — адзначыла Amnesty International, заклікаючы пісаць у справе сьмяротнага прысуду Рыгору Юзэпчуку на адрас прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі, генэральнага пракурора Аляксандра Канюка і міністра ўнутраных справаў Ігара Шуневіча.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства