МЗС Польшчы заклікаў вызваліць затрыманых на Дзень Волі

2007 2007-03-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

МЗС Польшчы ў адмысловай заяве з нагоды сьвяткаваньня ў Менску Дня Волі адзначае, што “успрымае з разчараваньнем інфармацыю пра рэакцыю беларускіх уладаў на мірную дэманстрацыю дэмакратычнай апазыцыі”, паведамляе Хартыя’97

“З прыкрасьцю адзначаем, што супраць дэманстрантаў была ўжытая сіла, арышты. Заклікаем улады Беларусі неадкладна вызваліць затрыманых”, — гаворыцца ў заяве польскага МЗС.

У часе дэманстрацыі ў Менску журналістку Польскага прэсавага агенцтва Бажэну Кузавіньску спэцназаўцы міліцыі некалькі разоў ударылі кулаком, нягледзячы на тое, што яна прад’явіла акрэдытацыю МЗС Беларусі, паведамляе «Радыё Свабода».

Пацярпела таксама і дэпутатка Сэйму ад партыі Права і справядлівасьць Малгажата Гасеўска – яна прыехала ў Менск у якасьці назіральніка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international